СТРАТЫ ІНФАРМАЦЫІ ПРЫ ПРАКТЫЧНАЙ ТРАНСКРЫПЦЫІ ФРАНЦУЗСКІХ УЛАСНЫХ ІМЁН У БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ
Loading...
Date
Authors
Journal Title
Journal ISSN
Volume Title
Publisher
БГПУ
Abstract
У артыкуле разглядаецца праблема інфарматыўнасці практычнай транскрыпцыі французскіх уласных імён у беларускай мове і магчымых пры ўжыванні гэтага метаду страт зыходнай інфармацыі. Выяўляюцца лінгвістычныя і экстралінгвістычныя фактары, якія абумоўліваюць страты графічнай і фаналагічнай інфармацыі ў беларускай практычнай транскрыпцыі. Праводзіцца супастаўленне рускай і беларускай сістэм транскрыпцыі французскіх онімаў у аспекце інфарматыўнасці. Уводзяцца і абгрунтоўваюцца паняцці транскрыпцыйна моцнай і транскрыпцыйна слабай пазіцый фанемы зыходнай мовы і рэтранскрыпцыйна моцнай і рэтранскрыпцыйна слабай пазіцый графемы мовы-рэцыпіента. Робіцца выснова пра нізкую інфарматыўнасць і несамадастатковасць практычнай транскрыпцыі французскіх уласных імён у беларускай мове, у сувязі з чым рэкамендуецца да больш шырокага ўжывання камбінаваны метад перадачы французскіх онімаў.
Description
Keywords
издания БГПУ, уласныя імёны, практычная транскрыпцыя, інфарматыўнасць, страты інфармацыі, французская мова, беларуская мова