РЭАЛІЗАЦЫЯ ІНВЕНТАРНАЙ РЭФОРМЫ ПАМЕШЧЫЦКІХ МАЁНТКАЎ У ВІЛЕНСКАЙ, ГРОДЗЕНСКАЙ І МІНСКАЙ ГУБЕРНЯХ

Loading...
Thumbnail Image

Journal Title

Journal ISSN

Volume Title

Publisher

БГПУ

Abstract

Сістэмна-гістарычны падыход да вывучэння раней невядомых архіўных крыніц дазволіў аўтару сфармуляваць наступныя высновы: 1) асноўнымі прычынамі замаруджанай рэалізацыі інвентарнай рэформы ў Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губернях былі складанасці, выкліканыя неабходнасцю перакладу інвентароў з польскай на рускую мову і дапасаваннем іх да расійскай сістэмы мераў; 2) негатыўную ролю выканала адсутнасць у складзе інвентарных камітэтаў кваліфікаваных спецыялістаў, знаёмых з правіламі зямельнай ацэнкі; 3) расійскія ўлады не здолелі пераканаць уладальнікаў маёнткаў у эканамічнай мэтазгоднасці ўвядзення інвентарнай сістэмы і звярнуліся да метадаў адміністратыўнага ціску, з нагоды чаго інвентарную рэформу пачалі ўспрымаць як санкцыі, накіраваныя супраць памешчыкаў прапольскай арыентацыі; 4) урад не быў задаволены вынікамі інвентарнай рэформы, аднак меркаваў, што дзякуючы яе правядзенню памешчыкі і сяляне беларускіх губерняў атрымалі досвед усталявання дагаворных гаспадарчых адносін і ў большай ступені падрыхтаваны да адмены прыгоннага ладу.

Description

Keywords

издания БГПУ, інвентарная рэформа, Віленская губерня, Гродзенская губерня, Мінская губерня, феадальныя павіннасці, Мікалай І, Аляксандр ІІ, inventory reform, Vilna province, Grodno province, Minsk province, feudal obligations, Nicholay I, Alexander II

Citation

Endorsement

Review

Supplemented By

Referenced By