Беларуска-азербайджанскі слоўнік: прынцыпы ўкладання

Abstract

Перакладныя слоўнікі, якія заслужана называюць спадарожнікам цывілізацыі, лічацца невычэрпнай скарбніцай нацыянальных моў. Яны могуць выконваць як ролю падручніка па замежнай мове, так і ролю культуралагічнай энцыклапедыі, што мае асаблівае значэнне для студэнтаў, выкладчыкаў мовы і ўсіх тых, хто самастойна вывучае замежную мову. У беларуска-азербайджанскім слоўніку змешчана неабходная для шырокага кола чытачоў інфармацыя аб лексічным складзе беларускай і азербайджанскай моў, беларускім і азербайджанскім правапісе, граматычным апараце, сферы ўжывання лексічных адзінак дзвюх моў. У слоўніку не толькі фіксуецца, сістэматызуецца і апісваецца лексіка, але і замацоўваюцца літаратурныя нормы, што спрыяе паглыбленню i ўдасканаленню мовазнаўчых навыкаў і ведаў, павышэнню пісьменнасці і культуры маўлення. Слоўнік можа знайсці прымяненне пры чытанні любых тэкстаў на беларускай і азербайджанскай мовах, складанні і перакладзе дзяржаўных і дзелавых дакументаў, а таксама ў навуковых даследаваннях і навучальным працэсе.

Description

Keywords

издания БГПУ, перакладныя слоўнікі, беларуска-азербайджанскі слоўнік

Citation

Endorsement

Review

Supplemented By

Referenced By