Палітыка кіраўніцтва БССР у моўным пытанні (1937–1939 гг.)
Loading...
Files
Date
Authors
Journal Title
Journal ISSN
Volume Title
Publisher
БГПУ
Abstract
Разглядаецца моўная палітыка партыйна-дзяржаўнага кіраўніцтва БССР напярэдадні Другой сусветнай вайны. Аналізуецца палітыка ў адносінах да беларускай, рускай, польскай моў і мовы ідыш, а таксама працэс частковай рэарганізацыі беларускіх школ у рускія. Адзначаецца, што ўлады БССР не вызначалі агульнага кірунку моўнай палітыкі і дзейнічалі ў рэчышчы рашэнняў, прынятых партыйна-дзяржаўным кіраўніцтвам СССР. У 1937–1939 гг. адбывалася звужэнне сферы выкарыстання беларускай мовы ў кіраванні, адукацыі і друку, яе месца паступова займала руская мова. Гэтая ж тэндэнцыя тычылася моў нацыянальных меншасцей. Аднак школьнікі і студэнты БССР сутыкнуліся са шматлікімі цяжкасцямі ў вывучэнні рускай мовы. Звяртаецца ўвага на тое, што яўрэйскія школы спачатку пераводзіліся на беларускую мову, а праз некаторы час рэарганізоўваліся ў рускамоўныя.
Бібліягр. – 21 назва.
Description
Keywords
издания БГПУ, моўная палітыка партыйна-дзяржаўнага кіраўніцтва БССР, звужэнне сферы выкарыстання беларускай мовы ў кіраванні, адукацыі і друку