Адукацыя татараў у Беларусі ў 20–30-х гг. XX ст.

Loading...
Thumbnail Image

Journal Title

Journal ISSN

Volume Title

Publisher

БГПУ

Abstract

Артыкул прысвечаны праблеме мусульманскай адукацыі татараў у Беларусі ў першай палове XX ст. Становішча адукацыі татараў у Савецкай Беларусі ў 20–30-я гг. XX ст. можна ахарактарызаваць як упярэчлівае. У тагачаснай БССР было амаль чатырохтысячнае татарскае насельніцтва (дакладна 3 777 чал.), што складала менш чым 0,1 % ад агульнай колькасці насельніцтва рэспублікі. У канцы 20-х гг. нацыянальнае будаўніцтва, якое адбывалася сярод нацыянальных меншасцей БССР, ахапіла і татараў. Прамых сведчанняў стварэння ўстаноў народнай асветы з навучаннам на татарскай мове даследчыкі не адшукалі. Але, разам з тым, ёсць ускосныя сведчанні пра спробы арганізацыі татарскага школьніцтва. Увогуле ж, праблема магчымай арганізацыі першасных структур навучання татарскага насельніцтва ў БССР у канцы 20-х гг. патрабуе больш глыбокага вывучэння. Пытанне станаўлення і развіцця мусульманскай адукацыі ў Беларусі у першай палове XX ст. з’яўляецца не толькі цікавым, але і вельмі актуальным для шматнацыянальнай дзяржавы – Рэспублікі Беларусь. Бібліягр. – 6 назваў.

Description

Keywords

издания БГПУ, мусульманская адукацыя татараў у Беларусі

Citation

Endorsement

Review

Supplemented By

Referenced By