Узброеная барацьба партызан супраць германскіх акупантаў пры падрыхтоўцы і правядзенні Чырвонай Арміяй Гомельска-Рэчыцкай наступальнай аперацыі (10–30 лістапада 1943 г.)
Loading...
Files
Date
Authors
Journal Title
Journal ISSN
Volume Title
Publisher
БГПУ
Abstract
Аналізуецца ўзброеная барацьба партызан Беларусі супраць гітлераўскіх акупантаў на этапе падрыхтоўкі і правядзення Чырвонай Арміяй Гомельска-Рэчыцкай наступальнай аперацыі (10–30 лістапада 1943 г.). Адзначаецца, што асноўнай формай баявых дзеянняў партызан былі ўдары па транспартных камунікацыях ворага ў прыфрантавой паласе. Прыводзяцца абагульняльныя звесткі аб колькасці падарваных партызанамі эшалонаў, мастоў, аўтамашын і танкаў праціўніка, а таксама аб нанесеных яму стратах у жывой сіле ў кастрычніку – першай дэкадзе лістапада 1943 г. Паказваецца барацьба партызанскіх фарміраванняў супраць нямецкіх карных экспедыцый у прыфрантавой паласе. Адзначаецца, што з пачаткам Гомельска-Рэчыцкай аперацыі баявая дзейнасць партызан была падпарадкавана задачам наступаючых савецкіх войск. Прыводзяцца прыклады найбольш яркіх баявых аперацый, праведзеных сумесна часцямі Чырвонай Арміі і партызанамі.
Бібліягр. – 33 назвы.
Description
Keywords
издания БГПУ, партызаны Беларусі