Праблемы геаграфічнай адукацыі на педагагічных спецыяльнасцях вышэйшых навучальных устаноў Беларусі

Loading...
Thumbnail Image

Journal Title

Journal ISSN

Volume Title

Publisher

Гомель: ГГУ им. Ф. Скорины

Abstract

Рэформа вышэйшай школы, якая ажыццяўляецца ў Беларусі на працягу некалькіх апошніх гадоў, прадаставіла магчымасць асэнсаваць стан геаграфічнай адукацыі на педагагічных спецыяльнасцях ў вышэйшых навучальных установах Беларусі, вызначыць недахопы ў падрыхтоўцы да прафесійнай педагагічнай дзейнасці будучых выкладчыкаў геаграфіі і прапанаваць варыянты ўхілення існуючых недахопаў праз распрацоўку адукацыйных стандартаў, вучэбных планаў і праграм новага пакалення. Агульнадзяржаўным класіфікатарам Рэспублікі Беларусь “Спецыяльнасці і кваліфікацыі” АКРБ 011-2001 прадугледжана магчымасць падрыхтоўка студэнтаў з кваліфікацыей “Выкладчык” па наступных геаграфічных спецыяльнасцях: 1-02 04 02 Геаграфія (з 4-х гадовым тэрмінам навучання пры вочнай (дзённай) форме атрымання адукацыі і 5-ці гадовым – пры завочнай форме атрымання адукацыі); 1-02 01 02 Гісторыя. Дадатковая спецыяльнасць (1-02 01 02-01 Гісторыя. Геаграфія); 1-02 04 05 Геаграфія. Дадатковая спецыяльнасць (з 5-ці гадовым тэрмінам навучання пры вочнай форме атрымання адукацыі і 6-ці гадовым – пры завочнай форме).

Description

Keywords

БГПУ, праблемы геаграфічнай адукацыі, педагагічныя спецыяльнасці вышэйшых навучальных устаноў Беларусі

Citation

Endorsement

Review

Supplemented By

Referenced By