Краязнаўчы падыход у сучаснай геаграфіі: новыя тэндэнцыі і шляхі іх рэалізацыі
Loading...
Files
Date
Authors
Journal Title
Journal ISSN
Volume Title
Publisher
Брест: «Альтернатива»
Abstract
Для геаграфіі як навукі і вучэбнай дысцыпліны краязнаўчы падыход у вывучэнні прыроды, насельніцтва і гаспадаркі з’яўляецца традыцыйным і даволі грунтоўна распрацаваным. Як паказвае аналіз літаратурных крыніц, большасць даследчыкаў схіляецца да выдзялення геаграфічнага краязнаўства ў якасці самастойнай дысцыпліны і вызначае яго як лакальна-рэгіянальную геаграфію.
Асабліва яскрава тэндэнцыя ўзмацнення краязнаўчага падыхода ў геаграфічнай навуцы і краязнаўчага прынцыпа ў геаграфічнай адукацыі абазначылася ва ўсіх постсавецкіх краінах пасля набыцця імі незалежнасці. Гэтаму паспрыяла разуменне таго факту, што праз краязнаўчую работу з рознымі катэгорыямі навучэнцаў магчыма найбольш дзейсная рэалізацыя такіх важных адукацыйных задач, як патрыятычнае і экалагічнае выхаванне моладзі.
Description
Keywords
БГПУ, краязнаўчы падыход, сучасная геаграфія, новыя тэндэнцыі