Праблема рэгіяналізацыі свету ў сацыяльна-эканамічнай геаграфіі

Loading...
Thumbnail Image

Journal Title

Journal ISSN

Volume Title

Publisher

Могилев : МГУ им. А.А. Кулешова

Abstract

Сацыяльна-эканамічная геаграфія, як і геаграфія ўвогуле, адной з найважнейшых сваіх задач бачыць вывучэнне тэрытарыяльнай дыферэнцыяцыі свету і вясвятленне заканамернасцей прасторавай дыференцыяцыі жыцця грамадства. У якасці галоўных адзінак такой дыферэнцыяцыі традыцыйна вылучаюцца рэгіёны. Сёння не існуе адзінага погляду на вызначэнне паняцця “рэгіён”. У найбольш агульным плане пад рэгіёнам разумеецца пэўная тэрыторыя, якая валодае цэласнасцю і ўзаемасувяззю складаючых яе элементаў. Традыцыйна найбольш істотна адрозніваюцца погляды на рэгіяналізацыю свету ў фізічнай і грамадскай геаграфіі, паколькі ў аснову рэгіяналізацыі кладуцца прынцыпова розныя крытэрыі. У адным выпадку – гэта прыродныя якасці і ўласцівасці тэрыторыі, а ў другім – грамадскія (гістарычныя, эканамічныя, культуралагічныя і інш.). Аднак і ў самой сацыяльна-эканамічнай геаграфіі не існуе адзінства як пры вызначэнні паняцця “рэгіён”, так і пры падзеле свету на рэгіёны (яго рэгіяналізацыі). Сустракаюцца паняцці “палітыка-геаграфічныя рэгіёны”, “культурна-геаграфічныя рэгіёны”, “эканоміка-геаграфічныя рэгіёны”, “гісторыка-геаграфічныя рэгіёны”, “цывілізацыйныя рэгіёны” і г.д. Усё залежыць ад таго, якія прыкметы кладуцца даследчыкамі ў аснову рэгіяналізацыі і з якімі мэтамі яна ажыццяўляецца.

Description

Keywords

БГПУ, рэгіяналізацыя свету, сацыяльна-эканамічная геаграфія, география

Citation

Endorsement

Review

Supplemented By

Referenced By