Ад медыяграматнасці да медыятворчасці: фарміраванне ў навучэнцаў навыкаў работы з медыятэкстам

Abstract

У навуковай супольнасці справядліва зацвердзілася меркаванне, што ў інфармацыйным соцыуме, які так імкліва развіваецца, медыяадукацыя ў цэлым, а медыяграматнасць у прыватнасці, выйшлі на новыя прыярытэтныя пазіцыі. Тыя вучні, якія ствараюць уласныя творчыя медыяпраекты, валодаюць большай аб’ектыўнасцю пры інтэрпрэтацыі і ацэньванні медыйных паведамленняў, маюць крытычнае стаўленне да ўмоўнасцей і прадузятых меркаванняў у інфармацыйнай медыяпрасторы. Навучэнцы ў залежнасці ад узросту ўсё больш упэўнена выкарыстоўваюць у сваім жыцці розныя жанры медыятэкстаў. Рэалізацыя герменеўтычнага аналізу медыятэкстаў з’яўляецца найбольш актуальным спосабам вывучэння тэксту ва ўмовах трансфармацыйных працэсаў, звязаных з сацыякультурнымі і ідэалагічнымі зменамі ў грамадстве. У сувязі з гэтым прапануем разгледзець некаторыя спосабы фарміравання медыякампетэнтнасці навучэнцаў, заснаваныя на развіцці крытычных адносін да медыяпрадуктаў.

Description

Keywords

БГПУ, медыяадукацыя, медыяграматнасць, творчыя медыяпраекты, крытычнае стаўленне да ўмоўнасцей, інфармацыйная медыяпрастора, розныя жанры медыятэкстаў, спосабы фарміравання медыякампетэнтнасці навучэнцаў

Citation

Юсцінская, Г. М. Ад медыяграматнасці да медыятворчасці: фарміраванне ў навучэнцаў навыкаў работы з медыятэкстам / Г. М. Юсцiнская // Народная асвета. – 2024. – № 8. – С. 12–14.

Endorsement

Review

Supplemented By

Referenced By