«Фарміраванне моўнай кампетэнцыі ў вучняў з цяжкімі парушэннямі маўлення сродкамі інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій»
Loading...
Date
Journal Title
Journal ISSN
Volume Title
Publisher
БГПУ
Abstract
Дыпломная работа прысвечана тэме фарміравання моўнай кампетэнцыі па беларускай мове ў вучняў з цяжкімі парушэннямі маўлення сродкамі інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій. У тэарэтычнай главе даследавання раскрыты тэарэтычна-метадалагічныя падыходы да фарміравання моўнай кампетэнцыі на ўроках беларускай мовы, вызначаны асаблівасці яе фарміравання ў вучняў з цяжкімі парушэннямі маўлення, праведзены аналіз выкарыстання інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій у адукацыйным працэсе спецыяльнай адукацыі. У практычнай главе прадстаўлены электронны адукацыйны дапаможнік “Самастойныя часціны мовы” і метадычныя рэкамендацыі па яго эфектыўным выкарыстанні. Аналіз атрыманых вынікаў эксперыментальнай дзейнасці дазволіў адзначыць яго дыдактычны патэнцыял у фарміраванні моўнай кампетэнцыі па беларускай мове ў вучняў з цяжкімі парушэннямі маўлення.
Description
Keywords
БГПУ, Фарміраванне моўнай кампетэнцыі, Моўная кампетэнцыя ў вучняў, Вучні з цяжкімі парушэннямі маўлення, інфармацыйна-камунікатыўныя тэхналогіі