Прыкладная лінгвістыка: «прынцып Элізы» і сінкрэтызм
Loading...
Files
Date
Authors
Journal Title
Journal ISSN
Volume Title
Publisher
Весці БДПУ
Abstract
Веды, набытыя ў сферы прыкладной лінгвістыкі, сінкрэтычныя. Дыфузія розных навуковых дысцыплін аказвае ўплыў на структуру прыкладных даследаванняў. Зразумела, інтэрдысцыплінарны характар прыкладной лінгвістыкі ў значнай ступені ўскладняе працэс фарміравання яе метадалогіі і практыкі. У гэтым сэнсе яна сутыкаецца з тыповай праблемай рэалізацыі мноства бясспрэчных перспектыў. Да шэрагу важных аспектаў камп’ютарна-апасродкаванага дыскурсу належыць праблема суіснавання філалагічнага зместу прыкладных даследаванняў, з аднаго боку, і інфармацыйнай формы адпаведных інструментаў, з другога. Сутнасць сучаснага праграмавання і IT-сферы ў цэлым – гэта па-ранейшаму імітацыя знешніх праяў чалавечага інтэлекту, «прынцып Элізы». На практыцы вузкая спецыялізацыя ў сучаснай навуцы абумоўлівае фарміраванне інтэрдысцыплінарных калектываў даследчыкаў, здольных эфектыўна рэалізоўваць перавагі сінкрэтычных ведаў прыкладной лінгвістыкі.
Description
Keywords
прыкладная лінгвістыка, «прынцып Элізы», сінкрэтызм