Выкарыстанне інтэнсіўных адукацыйных тэхналогій пры вывучэннi скорагаворак на ўроках беларускай мовы ў 1 класе
Loading...
Date
Journal Title
Journal ISSN
Volume Title
Publisher
Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа
Abstract
Важную ролю ў фарміраванні маўленча-камунiкатыўнай дзейнасцi дзяцей належыць малым жанрам вуснай народнай творчасці. Скорагаворкі – кароткія рыфмаваныя жарты, якія складаюцца са складаных у вымаўленні гукаў. Уяўляюць сабой спецыяльна прыдуманыя кароткія фразы, пабудаваныя на спалучэнні гукаў, спецыяльна ўскладняючых вымаўленне слоў, якія трэба вымавіць хутка, не запінаючыся. У народнай педагогіцы іх выкарыстоўвалі для таго, каб у дзіця не было праблем з дыкцыяй і маўленнем у цэлым. Іх функцыя засталася нязменнай і сення. Работа са скорагаворкамі звязана перш за ўсё з развіццём мовы, маўлення і гукапераймання.
Тэхналогія калектыўнага ўзаеманавучання прапанаваная і тэхналогія навучання ў супрацоўніцтве, якiя пастаянна i сістэмна выкарыстоўваюцца, дапамагаюць рацыянальна арганізаваць адукацыйны працэс, павысіць яго эфектыўнасць, прымяняць асобасна арыентаваны падыход, ствараюць ўмовы для актыўнай уласнай пазнавальнай дзейнасці кожнага вучня, заахвочваюць імкненнi дзяцей да пошуку сваіх траекторый і спосабаў рашэння, ствараюць «сітуацыі поспеху», развіваюць самакантроль і ўзаемакантроль.
Description
Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа. – 2021. – № 8. – С. 31–34, 39–40.
Keywords
Маўленча-камунікатыўная кампетэнцыя, Тэхналогія калектыунага узаеманавучання, Тэхналогія навучання ў супрацоўніцтве, Скорагаворкi