Дыялог культур як працэс фарміравання сучасных сацыяльных ідэалаў

Abstract

Артыкул прысвечаны дыялогу культур як гістарычнаму працэсу фарміравання сацыяльных ідэалаў сучаснага грамадства. Пачынаючы з XVII ст., характар дыялога паміж культурамі істотна змяняецца. З’яўленне гэтай сітуацыі было абумоўлена, па-першае тым, што да Новага часу дыялог культур ажыццяўляўся толькі паміж традыцыйныйнымі цывілізацыямі і таму не мог прыводзіць да фундаментальных змяненняў у сістэме ўніверсалій культуры і жыццядзейнасці. Аднак выбар еўрапейскай цывілізацыі ў карысць антрапацэнтрычных каштоўнасцей і ідэалаў, у якіх чалавек надзяляўся здольнасцямі пазнаваць і ператвараць прыродныя і сацыяльныя законы, азнаменаваў з’яўленне тэхнагеннага тыпу цывілізацыі і магчымасць яе дыялога з традыцыйнай цывілізацыяй. Па-другое, у ХІХ ст. заходняя тэхнагенная цывілізацыя паставіла ўсходнія грамадствы перад пагрозай поўнай эканамічнай, палітычнай і культурнай экспансіі. Пройдзячы праз працэс мадэрнізацыі, Японія, Індыя і Кітай у розныя часы ажыццявілі ператварэнне традыцыйных культурных ідэалаў у адпаведнасці з патрабаваннямі інстытутаў тэхнагеннага грамадства. З пачаткам глабалізацыі ў канцы ХХ ст., каштоўнасці і ідэалы традыцыйных грамадств, ў сучасным дыялоге культур, набываюць вялікае значэнне для выяўлення шляхоў пераадолення глабальных праблем.

Description

Keywords

диалог культур, социальные идеалы, издания БГПУ

Citation

Endorsement

Review

Supplemented By

Referenced By