АГУЛЬНАЯ МУЗЫЧНАЯ АДУКАЦЫЯ ВА ЎМОВАХ ТРАНСФАРМАЦЫІ СУЧАСНАГА ГРАМАДСТВА
Loading...
Date
Authors
Journal Title
Journal ISSN
Volume Title
Publisher
Асар
Abstract
Прынцыпы дзяржаўнай палітыкі ў галіне адукацыі, мэта і задачы нацыянальнай сістэмы адукацыі былі вызначаны ў Законе “Аб адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь” (1991 г.). Канцэпцыя рэфармавання агульнаадукацыйнай школы (1996 г.) прапанавала асноўныя кірункі рэформы, якія закранулі змест і характар дзейнасці выкладчыка музыкі. У прыватнасці, базавы кампанент павінен быў забяспечыць гарманічнае развіццё навучэнцаў, у чым вялікае значэнне надавалася прдметам мастацкага цыклу. Упершыню адукацыйная галіна “Мастацтва” разглядалася як скразны модульны вучэбны курс, які завяршаўся на другой ступені. У яго склад у выглядзе асобных вучэбных дысцыплін уваходзілі вучэбныя прадметы “Выяўленчае мастацтва”, “Музыка”, “Традыцыйная і сучасная культура Беларусі” і абагульняючы курс “Сусветная мастацкая культура”. На трэцяй ступені агульнай сярэдняй адукацыі (11 – 12 класы) забяспечвалася профільнае навучанне па пяці кірунках, у тым ліку і мастацка-эстэтычнаму. Звычайнай справай стала выкладанне ў школе рытмікі, факультатываў мастацкай накіраванасці.
Description
Keywords
агульная музычная адукацыя, трансфармацыя сучаснага грамадства, БГПУ