Аб вывучэнні алгебры матрыц і сістэм лінейных алгебраічных раўнанняў у школе

Abstract

Паняцце матрыцы і заснаваны на гэтым паняцці раздзел матэматыкі – матрычная алгебра – маюць надзвычайна важнае значэнне. Паняцце матрыцы ўпершыню ўзнікла ў сярэдзіне XIX стагоддзя ў працах ірландскага астранома і матэматыка У.Гамільтана і англійскага матэматыка А.Кэлі. Грунтоўныя вынікі ў тэорыі матрыц належаць К.Вейерштрасу, К.Жардану, Г.Фрабеніусу, І.А.Лапа-Данілеўскаму. Выяўленне сукупнасцяў матэматычных аб’ектаў у выглядзе матрыц і распрацаваныя правілы аперацый над імі аказаліся надзвычайна плённымі ў матэматыцы. Тэорыя матрыц знайшла шырокае прымяненне ў сучаснай навуцы, напрыклад, у фізічнай хіміі, тэарэтычнай фізіцы, электрадынаміцы, квантавай механіцы, а таксама пры рашэнні разнастайных задач планавання і кіравання вытворчасцю і іншых актуальных прыкладных праблем. Праца з матрыцамі не толькі эканоміць час, але і вызначае больш высокі ўзровень матэматычнай культуры і мыслення. Гістарычна матэматычны апарат алгебры матрыц узнік у сувязі з аналізам і рашэннем сістэм лінейных алгебраічных раўнанняў. У сучасны час найбольш шырокае прымяненне сістэмы раўнанняў знайшлі для апісання матэматычных мадэляў разнастайных тэхнічных сістэм, тэхналагічных працэсаў, сацыяльных з’яў і т.п. Усе гэтыя акалічнасці ўказваюць на неабходнасць вывучэння вучнямі агульнаадукацыйнай школы курса па выбару “Алгебра матрыц. Сістэмы лінейных алгебраічных раўнанняў”.

Description

Keywords

издания БГПУ, алгебра матриц, методика преподавания математики в школе, системы линейных алгебраических уравнений

Citation

Endorsement

Review

Supplemented By

Referenced By