Эканамічная і сацыяльная геаграфія Беларусі
Loading...
Date
Authors
Journal Title
Journal ISSN
Volume Title
Publisher
БГПУ
Abstract
Курс ”Эканамічная і сацыяльная геаграфія Беларусі” – адзін з асноўных у падрыхтоўцы айчынных прафесійных географаў. Яго змест з’яўляецца важным як у фарміраванні педагагічных кадраў, так і навукоўцаў, а таксама спецыялістаў прыкладной геаграфіі.
Галоўныя мэты курса – сфарміраваць у студэнтаў цэласнае навукова-геаграфічнае ўяўленне аб сацыяльна-эканамічным становішчы Беларусі, яе месцы ў сучасным свеце, а таксама выявіць наяўнасць адрозненняў у гаспадарчай дзейнасці і жыцці насельніцтва рэгіёнаў. Асаблівая роля дадзенага курса вызначаецца тым, што ў ім заключаны вялікі выхаваўчы патэнцыял, а таксама цесныя сувязі вывучаемага прадмета з падзеямі, якія адбываюцца ў паўсядзённым жыцці краіны.
Задачы курса – даць студэнтам глыбокія сістэмныя веды аб эканоміка-геаграфічным і геапалітычным становішчы, прыродна-рэсурсным, сацыяльна-дэмаграфічным, працоўным, вытворчым, навуковым і іншых патэнцыялах устойлівага развіцця краіны; асаблівасцях структуры яе эканомікі, спецыялізацыі; праблемах развіцця і размяшчэння асноўных відаў эканамічнай дзейнасці; дасягненнях і праблемах у сферы забеспячэння дабрабыту насельніцтва і якасці навакольнага асяроддзя; тэрытарыяльных дыспрапорцыях у эканамічным і сацыяльным развіцці Беларусі і яе рэгіянальнай палітыцы; месцы і ролі краіны ў сусветным падзеле працы і асаблівасцях яе знешнеэканамічнай дзейнасці ва ўмовах сусветнай глабалізацыі.
Description
Keywords
издания БГПУ, эканамічная і сацыяльная геаграфія Беларусі, курс лекцый