К.Каліноўскі і паўстанне 1863-1864 гг. у ідэалогіі КПБ. Другая палова 1920-50-хх гг.
Loading...
Date
Authors
Journal Title
Journal ISSN
Volume Title
Publisher
Abstract
Паўстанне 1863-1864 гг., а таксама асоба яго кіраўніка Кастуся Каліноўскага заўсёды знаходзілася ў цэнтры ўвагі беларускіх гісторыкаў. На працягу існавання БССР пазіцыі айчынных гісторыкаў да гэтай падзеі, а таксама да постаці К. Каліноўскага не раз мяняліся ў залежнасці ад палітычнай сітуацыі ў краіне. У артыкуле на аналізе дакументаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь разглядаюцца падыходы ЦК кампартыі Беларусі да вышэйадзначанай праблемы. Перыяд другой паловы 1920-х канец 40-х г. характарызаваўся значнымі зменамі ў трактоўках падзей 1863—1864 гг. і асобы К.Каліноўскага: ад “рэвалюцыянера-дэмакрата” і “кіраўніка сялянскага паўстання” – да “нацыянальнага”, “народнага героя беларускага народа”. У канцы 40-х беларуская гістарыяграфія характарызавала К. Каліноўскага як “рэвалюцыянера-дэмакрата”. Гэта было звязана з пачынаючымі набіраць сілу канцэпцыямі, якія запанавалі ў Савецкім Саюзе, аб “сціранні міжнацыянальных граняў”, “гармоніі міжнацыянальных адносін”. У гэтых канцэпцыях нацыяналізму, а адсюль і “нацыянальным героям”, як К. Каліноўскі, не мелася месца. Улічваючы гэтыя тэндэнцыі ў беларускай гістарыяграфіі трывала замацавалася вышэйзгаданая характарыстыка К. Каліноўскага.
Description
Анатоль Вялікі, нарадзіўся 29.02.1956 г., кандыдат гістарычных навук (2001), дацэнт кафедры гісторыі Беларусі БДПУ імя М. Танка, вядучы навуковы супрацоўнік НАРБ. Даследуе гісторыю беларуска-польскіх, польска-беларускіх узаемаадносін XX ст., гісторыю архіваў і архіўнай справы ў Беларусі. Аўтар трох манаграфій і 115 публікацый па тэме навуковых інтарэсаў.
Keywords
БГПУ, Каліноўскі Кастусь, паўстанне 1863-1864 гг., польска-шляхецкае паўстанне, “1863 год в Минщине”, “Тэзісы асноўных пытанняў гісторыі БССР”, ідеалогія, Панамарэнка П., Перцаў У., Беларуская армія, ЦК КП(б)Б, история Беларуси, история БССР, Великий