Жыццядзейнасць і эстэтычныя погляды кампазітара і педагога Браніслава Руткоўскага
Loading...
Files
Date
Authors
Journal Title
Journal ISSN
Volume Title
Publisher
БГПУ
Abstract
Артыкул прысвечаны Браніславу Руткоўскаму (1898–1964), выдатнаму арганісту, кампазітару, педагогу, музычнаму крытыку і арганізатару музычных імпрэз. Ён нарадзіўся ў вёсцы Камаі ў Беларусі, вывучаў музыку ў Пецярбургу і паланістыку ў Вільні. Быў студэнтам Варшаўскай кансерваторыі і Сарбоны. Пачаўшы сваю педагагічную дзейнасць у міжваенны перыяд, выкладаў для студэнтаў Варшаўскай кансерваторыі. У гэты час Руткоўскі ўсталяваў супрацоўніцтва з Польскім Радыё, якое найбольш развілася ў пасляваенны перыяд. У якасці прапагандыста айчыннай музыкі выступіў заснавальнікам Польскага Музычнага Таварыства. На працягу некалькіх гадоў быў арганістам у кафедральным касцёле св. Яна ў Варшаве. Пасля вайны застаўся ў Кракаве, дзе з 1946 г. актыўна займаўся педагагічнай працай. Браніслаў Руткоўскі з’яўляўся адным з заснавальнікаў знакамітага міжнароднага фестывалю арганнай музыкі ў Гданьску.
Рыс. – 2. Бібліягр. – 11 назваў.
Description
Keywords
издания БГПУ, Браніслаў Руткоўскі, Польскае Музычнае Таварыства, міжнародны фестываль арганнай музыкі ў Гданьску