ПСІХАЛІНГВІСТЫЧНАЯ СПЕЦЫФІКА КАМП’ЮТАРНА-АПАСРОДКАВАНАЙ КАМУНІКАЦЫІ
Loading...
Files
Date
Authors
Journal Title
Journal ISSN
Volume Title
Publisher
БГПУ
Abstract
Артыкул прысвечаны праблематыцы ідэнтычнасці псіхалінгвістычных асаблівасцей камп’ютарна-апасродкаванай камунікацыі. Паспяховае распаўсюджанне фармата камп’ютарнага апасродкавання камунікацыі не толькі стварыла новую кагнітыўна-семіялагічную сітуацыю ў лінгвістыцы, але і стала выразнай дамінантай навуковай рэфлексіі новых магчымасцей чалавека ў гуманітарным і інтэрдысцыплінарным кантэкстах. Моўная карціна віртуальнай рэальнасці насычана недастаткова абгрунтаванымі ўяўленнямі аб месцы чалавека, яго медыяпашырэннях і спецыфіцы камунікацыйнага асяроддзя. Псіхалінгвістычная парадыгма стварае рэлевантныя аснаванні для структуравання і катэгарызацыі метаапісанняў сучаснай камунікацыі з улікам суб’ектнага боку маўленчай дзейнасці. Менавіта маўленчая дзейнасць з’яўляецца ўніверсальнай сістэмай каардынат для камунікацыі традыцыйнага і камп’ютарна-апасродкаванага кшталту, адпаведае сінкрэтычнаму зместу сучаснай камунікацыі як феномена. Суб’ектна-арыентаваная парадыгматыка не пакідае месца для сумненняў у тым, што менавіта чалавек з’яўляецца дзеючай асобай камп’ютарна-апасродкаванай камунікацыі, менавіта псіхалагічныя асаблівасці ментальнасці чалавека вызначаюць спецыфіку развіцця сучаснай камунікацыі. Разгляд праблемнай сферы камп’ютарна-апасродкаванай камунікацыі ў лінгвістычным рэчышчы дазваляе рэалізаваць істотны патэнцыял яе навуковага суправаджэння.
Description
Keywords
издания БГПУ, камп’ютарна-апасродкаваная камунікацыя, камунікацыйнае асяроддзе, псіхалінгвістычная спецыфіка, маўленчая дзейнасць, computer-mediated communication, communication environment, psycholinguistic specificity, speech activity