Асвятленне гісторыкамі ўздзеяння сацыяльных працэсаў у аграрнай сферы вытворчасці на грамадска-палітычнае жыццё Беларусі (канец ХІХ — пачатак ХХ ст.)
Loading...
Date
Authors
Journal Title
Journal ISSN
Volume Title
Publisher
Abstract
Праводзіцца агляд гістарыяграфіі гісторыі сацыяль-ных працэсаў у аграрнай сферы вытворчасці і ўздзеянне іх на грамадска-палітычнае жыццё Беларусі ў канцы ХІХ — пачатку ХХ ст. Аналізуецца гістарыяграфічная спадчына і сённяшняе развіццё гістарычных даследаванняў сацыяльнай гісторыі Беларусі.
Праблема, звязаная з уздзеяннем адзначаных працэсаў на грамадска-палітычнае жыццё ў краі, у гістарычнай навуцы спецыяльна не вывучалася. Асобныя пытанні тэмы з рознай ступенню паўнаты асвятляліся не толькі гісторыкамі, але і эканамістамі, і юрыстамі. Метадалагічная база даследаванняў (не заўсёды навуковых) — гэта прынцыпы, якія былі абумоўлены як узроўнем развіцця гістарычнай навукі на кожным канкрэтным адрэзку часу, так і становішчам гісторыкаў у грамадстве, наяўнасцю адпаведных грамадска-палітычных абставін для вольнай навуковай творчасці.
Description
Keywords
аграрнае пытанне, Беларусь, гісторыяграфія, грамадска-палітычнае жыццё, сацыяльная гісторыя, БГПУ, кафедра педагогики и психологии непрерывного образования