Апазіцыя «сваё – чужое» ў творчасці Луізы Эрдрыч
Loading...
Files
Date
Authors
Journal Title
Journal ISSN
Volume Title
Publisher
БГПУ
Abstract
Артыкул прысвечаны разгляду мастацкага ўвасаблення апазіцыі «свой – чужы» ў рамане «Сляды» амерыканскай пісьменніцы індзейскага паходжання Л. Эрдрыч. Пошук ідэнтычнасці ў сітуацыі мультыкультуралізму надае тэме супрацьпастаўлення «свайго» і «чужога» асаблівую важнасць у творчасці сучасных пісьменнікаў – прадстаўнікоў этнічных літаратур. Апазіцыя «свайго» і «чужога» даследуецца ў межах вобразнай сістэмы і кампазіцыі рамана паводле асноўных складнікаў этнасу: мовы, веры ў агульнае паходжанне, культурнай традыцыі. Асноўная ўвага надаецца разгляду сутыкнення розных культурных кодаў (хрысціянска-еўрапейскага і традыцыйна індзейскага), што ўплывае на адметнасці сюжэтна-вобразнай сістэмы (супрацьпастаўленне двух галоўных герояў паводле асноўных этнічных складнікаў) і кампазіцыі рамана (падзел на часткі адпаведна асаблівасцям сістэмы вобразаў).
Бібліягр. – 11 назваў.
Description
Keywords
издания БГПУ, апазіцыя «свой – чужы», раман «Сляды», Л. Эрдрыч