Тэхналогія навучання ў супрацоўніцтве на ўроках беларускай мовы ў 1 класе як сродак фармiравання маўленча-камунікатыўнай кампетэнцыi малодшых школьнiкаў
Loading...
Date
Journal Title
Journal ISSN
Volume Title
Publisher
РУП "Издательство "Адукацыя і Выхаванне" : "Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа"
Abstract
Тэхналогія навучання ў супрацоўніцтве з'яўляецца альтэрнатыўнай традыцыйнаму навучанню малодшых школьнікаў на аснове атрымання гатовых ведаў і іх узнаўлення; дае магчымасць актывізаваць пазнавальную дзейнасць кожнага вучня ў адукацыйным працэсе.
Галоўная ідэя навучання ў супрацоўніцтве заключаецца ў тым, што малодшыя школьнікі вучацца разам, навучаючы і дапамагаючы адзін аднаму, а не проста адначасова выконваюць прапанаванае настаўнікам заданне.
Пры выкарыстанні тэхналогіі супрацоўніцтва паралельно з засваеннем новых ведаў адбываецца фарміраванне маўленча-камунікатыўнай кампетэнцыі, т.я. фармiруюцца камунікатыўныя ўменнi і навыкi вучняў; развіваюцца практычныя ўменнi і навыкі выкарыстання беларускай мовы ва ўсіх відах маўленчай дзейнасці, таму што ўсе вучні класа вучацца разам працаваць, самастойна вучыцца, разам вырашаць любыя праблемы; падзяляць радасць поспеху пры выкананні любога задання, а таксама разам падзяляць горыч няўдачы; заўсёды быць гатовымі прыйсці на дапамогу адзін аднаму.
Такім чынам, праца па дадзенай тэхналогіі фармiруе камунікатыўныя ўменні, развівае навыкі зносін, актывізуе мыслiцельную і маўленчую дзейнасць, што ў выніку спрыяе фарміраванню маўленча-камунікатыўнай кампетэнцыі ў вучняў.
Description
/ А. С. Шылава, Н. У. Мурашка // Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа. – 2020. – № 8. – С. 25 – 29.
Keywords
тэхналогія навучання ў супрацоўніцтве, фармiраванне маўленча-камунікатыўнай кампетэнцыi малодшых школьнiкаў