Прычыны абмежавання ўдзелу буржуазіі ў беларускім нацыянальным руху на мяжы ХІХ–ХХ стст.

Abstract

Даследуюцца праблемы ўдзелу буржуазіі заходніх губерняў у беларускім нацыянальным руху, прычыны яго абмежаванасці. Буржуазія, як грамадскі клас, які валодае сродкамі вытворчасці, стварае ідэі, з’яўляецца галоўнай сілай у ажыццяўленні нацыянальнай ідэнтыфікацыі. Але ў Беларусі і фарміраванне, і дзей-насць гэтага класа не мелі глыбокіх нацыянальна-дзяржаўных каранёў. Аўтар робіць выснову, што ўмовы для развіцця нацыянальнай буржуазіі і яе ўдзелу ў грамадска-палітычным жыцці мэтанакіравана абмяжоўвалася ўладамі. Адмоўны адбітак на фарміраванне нацыянальна-вызваленчага руху і выспяванне ідэі беларускай дзяржаўнасці аказала шматэтнічнасць і шматканфесіянальнасць насельніцтва заходніх губерняў, нешматлікасць беларускай нацыянальнай эканамічнай эліты, уплывовасць і актыўнасць польскага і яўрэйскага нацыяналь-ных фактараў у прадпрымальніцкіх колах краю.

Description

Keywords

буржуазія, нацыянальны рух, Беларусь, шматэтнічнасць, насельніцтва, БГПУ, кафедра педагогики и психологии непрерывного образования

Citation

Endorsement

Review

Supplemented By

Referenced By