Ад’ектыўныя кампаратывы як сродак семантычнай градацыі прыкметы

Loading...
Thumbnail Image

Journal Title

Journal ISSN

Volume Title

Publisher

БГПУ

Abstract

У артыкуле разглядаюцца ад’ектыўныя кампаратывы (АК) – параўнальныя канструкцыі са структурай Adj + comp. conj. + N (прыгожы як кветка), вырашаецца шэраг пытанняў, звязаных са спецыфікай выкарыстання АК у маўленні і асаблівасцямі іх семантыкі. Падкрэсліваецца дваістая маўленчая функцыя АК: выражэнне ведаў аб якасці /уласцівасці і адначасова суб’ектыўнае ўспрыманне прамоўцам дадзенай якасці / уласцівасці. Разглядаюцца праблемы парадыгматычных адносін параўнальных канструкцый з агульнай прыкметай-асновай (напрыклад, высокі як вежа, высокі як слуп, высокі як баскетбаліст). У артыкуле прыводзіцца аналіз даных праведзенага градацыйнага эксперыменту; сцвярджаецца, што АК з агульным прыметнікам-асновай і рознымі назоўнікамі-кампаратамі з’яўляюцца сінанімічнымі, але не тоеснымі. Сінанімічныя АК выступаюць у якасці сродку моўнай дыскрэтызацыі той часткі градацыйнай шкалы, якая выходзіць за межы нормы, градацыйныя адрозненні паміж імі абумоўлены семантычнымі асаблівасцямі лексем-кампаратаў і маюць сістэмны характар. Бібліягр. – 18 назваў.

Description

Keywords

издания БГПУ, ад’ектыўныя кампаратывы, прыгожы як кветка

Citation

Endorsement

Review

Supplemented By

Referenced By