Лексіка-семантычныя групы беларусізмаў у літоўскай літаратурнай мове і шляхі іх пранікнення

Loading...
Thumbnail Image

Journal Title

Journal ISSN

Volume Title

Publisher

БГПУ

Abstract

Беларуска-літоўскія моўныя сувязі характарызуюцца працягласцю і актыўнасцю на працягу ўсяго перыяду кантактавання. Актуальнасць даследавання абумоўлена цікавасцю іх вывучэння ў аспекце сучасных балта-славянскіх даследаванняў і агульных лінгвістычных праблем кампаратывістыкі. Мэтай артыкула з’яўляецца вызначэнне статусу, шляхоў пранікнення, а таксама колькасныя і якасныя характарыстыкі беларусізмаў у літоўскай літаратурнай мове. У якасці матэрыялу даследавання служаць намінатыўныя адзінкі, выяўленыя ў «Слоўніку літоўскай мовы». Самымі значнымі ў колькасных адносінах сярод беларусізмаў з’яўляюцца назоўнікі, прыметнікі і дзеясловы, якія ў працэсе засваення праходзяць пэўныя працэсы адаптацыі, а затым, пры актыўным укараненні іх у лексічны фонд, і асіміляцыі. Яны абазначаюць важныя для жыццядзейнасці чалавека паняцці, прадметы, дзеянні і прыкметы і адносяцца да агульнаўжывальнага актыўнага лексічнага рэсурсу, што адлюстроўвае глыбокія сувязі не толькі беларускай і літоўскай лексічных сістэм, але і беларускага і літоўскага народаў. Бібліягр. – 9 назваў.

Description

Keywords

издания БГПУ, Belarusian-Lithuanian language ties, Belarusian words, lexicon, adaptation, assimilation, ways of penetration, status, quantitative characteristics, беларуска-літоўскія моўныя сувязі, беларусізмы, лексічны фонд, асіміляцыя, шляхі пранікнення, статус, колькасныя характарыстыкі

Citation

Endorsement

Review

Supplemented By

Referenced By