Інтэрнэт-тэрміналогія: асаблівасці функцыянавання ў беларускай мове
Loading...
Files
Date
Authors
Journal Title
Journal ISSN
Volume Title
Publisher
БГПУ
Abstract
Артыкул прысвечаны праблеме фарміравання і развіцця тэрмінаў, звязаных з функцыянаваннем Сусветнага павуціння і інтэрнэту. Верыфікацыя сукупнасці тэрмінаў адносна іх этымалогіі і практыкі выкарыстання адпаведна інтэрнацыянальным традыцыям дазволіць пазбегнуць іх інтэрферэнцыі ў сістэме беларускай мовы. Cупярэчлівы характар беларускага інтэрнэт-маўлення, ускладнены множнасцю моўных форм, стыляў і традыцый, абумоўлівае неабходнасць фарміравання адпаведнай тэрмінасістэмы. Высвятленне спрэчных абставін выкарыстання таго ці іншага тэрміна дазволіць праводзіць даследаванні ў надзвычай перспектыўнай сферы інтэрнэт-дыскурсу з улікам філалагічнай кампетэнцыі. Сучасная метадалогія вывучэння моўных працэсаў заснавана на аперыраванні статыстычнымі звесткамі, паколькі менавіта эмпірычныя дадзеныя дазваляюць дасягнуць высокай ступені навуковасці вынікаў. Такім чынам, у кантэксце інтэнсіўнага запазычання мноства тэрмінаў лексікаграфічная лакалізацыя канкрэтных лексем тэрміналагічнага характару сёння павінна ўлічваць і абставіны іх функцыянавання ў маўленні.
Бібліягр. – 13 назваў.
Description
Keywords
издания БГПУ, Всемирная паутина, интернет, беларускае інтэрнэт-маўленне