Прысуд Радзімы выкананы…
Loading...
Date
Journal Title
Journal ISSN
Volume Title
Publisher
Abstract
22 верасня 1943 года, якраз 70 гадоў таму, у сваёй рэзідэнцыі ў Мінску быў узарваны генеральны камісар Беларусі Вільгельм Кубэ. Гэта акцыя, якую ажыццявілі савецкія падпольшчыкі, стала адным з самых вядомых, нават легендарных палітычных забойстваў у айчыннай гісторыі. Марыя Осіпава, Алена Мазанік і Надзея Траян за ліквідацыю шэфа нямецкай акупацыйнай адміністрацыі атрымалі званне Героя Савецкага Саюза. Пра забойства гаўляйтэра пасля вайны быў зняты мастацкі фільм «Гадзіннік спыніўся апоўначы», які стаў культавым. Аднак спрэчкі вакол тых падзей не сціхаюць. І сама фігура Кубэ, яго дзейнасць, абставіны смерці нараджаюць усё новыя меркаванні, версіі, гіпотэзы…Каб разабрацца ва ўсіх акалічнасцях, на круглы стол у рэдакцыю часопіса мы запрасілі галоўнага архівіста Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь кандыдата гістарычных навук Вячаслава
Селяменева, кандыдата філалагічных навук, дацэнта Віктара Шымоліна, доктара гістарычных навук,
прафесара Эмануіла Іофэ, супрацоўніка Інстытута нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь Валерыя
Надтачаева.
Description
Keywords
БГПУ, история Беларуси, Вильгельм Кубе