ДАСЛЕДАВАННЕ Ў lp m × m МАТРЫЧНАГА ДЫСКРЭТНАГА ГІПЕРГЕАМЕТРЫЧНАГА РАЎНАННЯ Ў НЕЗВЫРОДНЫМ ВЫПАДКУ

Loading...
Thumbnail Image

Journal Title

Journal ISSN

Volume Title

Publisher

БГПУ

Abstract

Артыкул прысвечаны даследаванню ўмоў развязальнасці матрычнага рознаснага гіпергеаметрычнага раўнання ў модулі сумавальных матрычных паслядоўнасцей у незвыродным выпадку. Сцісла апісваецца структура банахава модуля матрычных сумавальных паслядоўнасцей, уводзіцца паняцце матрычнага сімвала Пахгамера і адпаведна матрычнай гіпергеаметрычнай паслядоўнасці. Апісваюцца ўмовы на ўласныя значэнні матрыц, што ўваходзяць у структуру матрычнай гіпергеаметрычнай паслядоўнасці, пры якіх дадзеная паслядоўнасць належыць да модуля сумавальных матрычных паслядоўнасцей. Аналагічныя вынікі прыводзяцца і для скалярнага выпадка. Разглядаецца матрычны дыскрэтны аналаг гіпергеаметрычнага раўнання – рознаснае матрычнае гіпергеаметрычнае раўнанне, якое з дапамогай метада аперацыйнага злічэння прыводзіцца да алгебраічнага дыферэнцыяльнага раўнання. У артыкуле прыводзяцца ўмовы, пры якіх азначанае раўнанне развязальнае ў модулі сумавальных матрычных паслядоўнасцей, а ў якасці развязка выступае матрычная гіпергеаметрычная паслядоўнасць. Даследаванні праводзяцца ў незвыродным выпадку адрозных ад нуля ўласных значэнняў адной з матрыц, што уваходзіць у склад каэфіцыентаў раўнання.

Description

Keywords

издания БГПУ, гіпергеаметрычнае раўнанне, незвыродны выпадак, матрычныя паслядоўнасці

Citation

Endorsement

Review

Supplemented By

Referenced By