ІНДЫВІДУАЛЬНА-АЎТАРСКІЯ ПЕРАЎТВАРЭННІ САМАТЫЧНЫХ ФРАЗЕАЛАГІЗМАЎ У МАСТАЦКІХ ТЭКСТАХ У. КАРАТКЕВІЧА

Abstract

Уяўленне людзей пра цела, яго фарміраванне, будову і функцыянаванне, пра сродкі ўзаемадзеяння са знешнім светам і ўнутранымі сістэмамі, такімі як псіхіка і розум, сфарміравалася даўно. На працягу стагоддзяў чалавек суадносіў сябе з навакольным асяроддзем з дапамогай частак цела – галавы, рук, ног, тулава. Такі спосаб з’яўляецца найбольш зручным, бо намінацыя прадметаў рэчаіснасці выклікае асацыяцыі з тым, што знаёма чалавеку і знаходзіцца ўвесь час з ім. Назвы частак цела – старажытны пласт лексікі, які, з аднаго боку, звязаны з функцыянальна-пачуццёвымі асаблівасцямі чалавечага жыцця, з другога боку – адлюстроўвае культурна-антрапалагічныя асаблівасці індывідаў. Такая лексіка называецца саматычнай і з’яўляецца адной з універсальных лексічных груп у любой мове.

Description

Keywords

выданні БДПУ, саматычная лексіка, фразеалагічныя звароты, індывідуальна-аўтарскія фразеалагізмы, творы У. Караткевіча, мастацкі тэкст

Citation

Карнеева, В. І. Індывідуальна-аўтарскія пераўтварэнні саматычных фразеалагізмаў у мастацкіх тэкстах У. Караткевіча / В. І. Карнеева // Язык и межкультурные коммуникации : сб. науч. ст. / Белорус. гос. пед. ун-т ; редкол.: В. Д. Старичёнок [и др.] ; отв. ред. В. Д. Старичёнок. – Минск, 2023. – С. 167–170.

Endorsement

Review

Supplemented By

Referenced By