ІДЫЯМАТЫЧНАСЦЬ ЯК ЛІНГВІСТЫЧНАЯ ПРЫМЕТА АФАРЫСТЫЧНЫХ АДЗІНАК
Loading...
Date
Authors
Journal Title
Journal ISSN
Volume Title
Publisher
БГПУ
Abstract
У артыкуле разглядаецца спецыфіка ідыяматычнасці афарыстычных адзінак на матэрыяле беларускай, рускай, польскай і англійскай моў. Устаноўлена, што ідыяматычнасць афарызма дэтэрмінуецца як моўнымі, так і пазамоўнымі фактарамі, выяўляецца цалкам (у яго агульным значэнні) ці часткова
(у значэннях яго структурных частак і/або асобных кампанентаў), утвараецца паводле ўзуальнага
ці аказіянальнага зруху значэння, можа быць вынікам камбінацый розных фактараў і відаў свайго праяўлення. Ідыяматычнасць афарызмаў характарызуецца градуальнасцю, можа мець «нулявую ступень» (г. зн. увогуле адсутнічаць). Ідыяматычнасць афарызмаў і фразеалагізмаў істотна адрозніваецца (пераасэнсаваныя цалкам афарызмы захоўваюць агульнае прамое значэнне). Ідыяматычнасць мэтазгодна кваліфікаваць як катэгарыяльную прымету афарыстычных адзінак (у шэрагу іншых прымет), аднак
нельга разглядаць у якасці вызначальнай (субстанцыянальнай) уласцівасці афарызма як катэгорыі лінгвістычных адзінак.
Description
Keywords
издания БГПУ, афарыстычная адзінка, лінгвістычная катэгорыя, катэгарыяльная прымета, ідыяматычнасць