СЕМАНТЫЧНЫЯ ПЕРАКАДЗІРОЎКІ ТЫПАВЫХ РЫТМАФОРМУЛ У БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАПЕСЕННАЙ ТРАДЫЦЫІ
Loading...
Files
Date
Authors
Journal Title
Journal ISSN
Volume Title
Publisher
БГПУ
Abstract
Артыкул прысвечаны дыяхроннаму аналізу семантычных перакадзіровак тыпавых рытмаформул народна-песенных тэкстаў у беларускай каляндарна-абрадавай традыцыі. На прыкладзе двух тыпавых рытмаформул – веснавых песень з 5-складовай асновай верша і з 6-складовай асновай верша і «люстраным» паўторам рытмічнага перыяду – зроблены вывады аб асаблівасцях семантычных пераасэнсаванняў. Пры багатай разнастайнасцi семантычных, марфалагiчных i музычна-паэтычных асаблiвасцяў песні ўтвараюць узаемазвязаную сукупнасць. Яе iнварыянтным ядром выступаюць абагульненыя песенныя сюжэты i рытмаструктура, якiя набылi рознабаковае семантычнае, мастацка-выразнае, паэтычнае і рытмаiнтанацыйнае ўвасабленне. Песні аднаго структурнага тыпу атрымліваюць розную жанравую трактоўку, што стала зразумелым пры даследаванні беларускіх і беларуска-рускіх памежных традыцый.
Description
Keywords
издания БГПУ, беларускі фальклор, народная песня, веснавыя песні, тыпавая рытмаформула, тыпавы напеў, семантыка, варыянтнасць, канцэпцыя варыянтнасці