СТРУКТУРА КОЛЕРАЗНАЎЧЫХ ЗАНЯТКАЎ ВА ЎМОВАХ ПАТРЫЯТЫЧНАГА ВЫХАВАННЯ БУДУЧЫХ ПЕДАГОГАЎ
Loading...
Date
Authors
Journal Title
Journal ISSN
Volume Title
Publisher
БГПУ
Abstract
Агульнапрынятым лічыцца, што кожны народ мае свае нацыянальныя колеры, а таксама вызначаную пэўную палітру. Вылучэнне тых ці іншых этнаколераў тлумачыцца звычаямі і традыцыямі, геаграфічнымі ўмовамі і гістарычным лёсам, эстэтычнымі нормамі і рэлігійнымі прыярытэтамі, характарам і тэмпераментам нацыі. Напрыклад, зялёны (свяшчэнныя сцягі Магамета) і белы (Аллах) – дамінуючыя колеры мусульман, якія абапіраюцца на рэлігійную дагматыку. Геаграфічныя ўмовы пражывання (клімат, расліннасць, водная прастора) і аддаленнасць ад экватару выяўляецца ў прыярытэтах людзей да цёплых колераў (дамінуючыя жоўты і чорны характэрны для іспанцаў) і да больш халодных (белы і сіні – этнаколеры фінаў). Гістарычныя ўмовы барацьбы (левыя і правыя групоўкі, кроў вайны і чыстыя сцягі) і касмаганічныя ўяўленні ўсходніх славян (пра жыццё і смерць) адзначаюць прыхільнасць да чырвонага і белага колераў. Бачна, што колеры з’яўляюцца эстэтычнымі і духоўнымі эквівалентамі рэальнасці і накіраваны на візуальнае падкрэсліванне дзяржаўнай, рэгіянальнай, сацыяльнай і культурнай постаці нацыі. Яны фіксаваліся ў свядомасці нашых продкаў і перадаваліся праз фальклорны вопыт. Такім чынам, патрыятычнае выхаванне будучых педагогаў, якія будуць навучаць наступныя пакаленні, немагчыма без тлумачэння і разумення каларыстыкі роднай нацыі.
Description
Keywords
структура колеразнаўчых заняткаў, патрыятычнае выхаванне будучых педагогаў, издания БГПУ