ДРУГАСНЫЯ МЕТАБАЛІТЫ ПРАДСТАЎНІКОЎ РОДУ COLCHICUM ВА ЎМОВАХ БЕЛАРУСІ
Loading...
Date
Authors
Journal Title
Journal ISSN
Volume Title
Publisher
БГПУ
Abstract
На ўзровень назапашвання другасных метабалітаў (ДМ) у C. speciosum Steven і C. autumnale L. пэўна ўплываюць фаза вегетацыі і орган расліны. Для кожнай з вывучаных груп ДM (калхіцына, калхаміна, антацыянавых злучэнняў, катэхінаў, флавонаў, фенолкарбонавых кіслот і танінаў) выяўлена пэўная спецыфічнасць уплыву фактараў. Агульным можна лічыць выражаны ўплыў фактараў фазы і органаў, а таксама іх узаемадзеяння. Змест ДM карэлюе з метэаралагічнымі ўмовамі вегетацыйнага сезону. Так, пры павышэнні тэмпературы і зніжэнні колькасці ападкаў назапашванне калхіцына ўзрастае, а калхаміна, наадварот, падае. Пры зніжэнні колькасці ападкаў узрастае ўтрыманне ўсіх вывучаных груп ДМ. Пры паніжэнні тэмпературы паветра стымулюецца сінтэз антуцыянавых злучэнняў, катэхінаў і танінаў, а ўтрыманне флавонаў і фенолкрабонавых кіслот падае.
Description
Keywords
издания БГПУ, познацветы, калхiцын, калхамiн, другасныя метабаліты