Практыкум па эканамiчнай i сацыяльнай геаграфii Беларусi
Loading...
Date
Journal Title
Journal ISSN
Volume Title
Publisher
БГПУ
Abstract
Вучэбная дысцыпліна “Эканамічная і сацыяльная геаграфія Беларусі” з’яўляецца адной з важнейшых у падрыхтоўцы настаўніка геаграфіі. Галоўныя яе мэты – сфарміраваць ў студэнтаў цэласнае геаграфічнае ўяўленне аб сацыяльна-эканамічным становішчы сваёй краіны, яе месцы ў сучасным свеце, а таксама выявіць наяўнасць адрозненняў у гаспадарчай дзейнасці і жыцці насельніцтва рэгіёнаў Беларусі. Асобая роля дысцыпліны вызначаецца яе значным выхаваўчым патэнцыялам, а таксама цеснымі сувязямі вывучаемага зместу з падзеямі, якія адбываюцца штодзённа ў жыцці краіны.
Разам з засваеннем тэарэтычных асноў дысцыпліны не менш актуальным уяўляецца набыццё практычных навыкаў, якія садзейнічаюць больш глыбокаму асэнсаванню вучэбнага матэрыялу, фарміраванню ўмення выкарыстоўваць тэарэтычныя веды на практыцы і ажыццяўляць самастойна творчы працэс. Важная роля прапануемага практыкума – фарміраванне навыкаў правядзення разлікова-аналітычнай дзейнасці, без якіх цяжка ўявіць сучаснага спецыяліста вышэйшай адукацыі ў галіне геаграфіі.
Description
Keywords
издания БГПУ, тэрыторыя Беларусі, эканамічная і сацыяльная геаграфія Беларусі, география