РОЛЯ ГРАМАТЫЧНЫХ КАТЭГОРЫЙ У ПАБУДОВЕ ДЫСКУРС-КАРЦІН СВЕТУ І КАРТЭЖНАГА ЎЗАЕМАДЗЕЯННЯ
Loading...
Files
Date
Authors
Journal Title
Journal ISSN
Volume Title
Publisher
БГПУ
Abstract
Артыкул прысвечаны выяўленню прагматычнага патэнцыялу граматычных катэгорый. Аўтарам разглядаюцца разнастайныя падыходы да існасці прагматыкі. Акрэсліваецца праблемнае поле прагмалінгвістыкі як адносна новай галіны лінгвістычных даследаванняў. Асобая ўвага звяртаецца на катэгорыю суб’ектыўнасці як камунікатыўную рэалізацыю агульнай антрапацэнтрычнай устаноўкі мовы і марфалагічную катэгорыю асобы як ядра функцыянальна-семантычнага поля персанальнасці. Катэгорыя асобы апісваецца з пункту погляду прагматыкі ва ўзаемасувязі з граматычнымі катэгорыямі часу і ладу, якія з’яўляюцца ядрамі адпаведных функцыянальна-семантычных палёў тэмпаральнасці і мадальнасці. Адлюстроўваецца роля дазеных граматычных катэгорый у рэалізацыі камунікатыўных стратэгій моўцы. Аўтар прыходзіць да высновы, што граматычныя катэгорыі асобы, часу і ладу з’яўляюцца важнымі сродкамі стварэння моўцай дыскурс-карцін свету і картэжнага ўзаемадзеяння.
Description
Keywords
издания БГПУ, граматычныя катэгорыі, прагматыка, дыскурс-карціна свету, дыскурс-карціна картэжнага ўзаемадзеяння