САСТАЎ ФРАЗЕАСЕМАНТЫЧНАГА ПОЛЯ «ФІЗІЧНЫ СТАН ЧАЛАВЕКА» Ў БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРНАЙ МОВЕ
Loading...
Date
Authors
Journal Title
Journal ISSN
Volume Title
Publisher
БГПУ
Abstract
Артыкул прысвечаны праблеме структуравання фразеалагічнага матэрыялу з пункту гледжання фразеасемантычнага поля, якое ўяўляе сабой арганізаваную сістэму, дзе існуюць упарадкаваныя іерархічныя адносіны паміж падсістэмамі, а кампаненты характарызуюцца агульным семантычным кампанентам ‘фізічны стан чалавека’. Дэнататыўная сфера фізічнага стану чалавека акрэсліваецца жыццядзейнасцю арганізма і яго частак: фразеалагізмы адлюстроўваюць здароўе, хваробу, ап’яненне, цяжарнасць, голад, смагу, сыць, сон, праяўленне тэмпературнай рэцэпцыі, аблічча, целасклад, рост, скананне чалавека. Адпаведна, вылучаны фразеасемантычныя субпалі: «агульнае самаадчуванне», «рэакцыя арганізма на пэўную сітуацыю», «фізіялагічны стан», «знешні выгляд як вынік фізічнага стану» і «лятальны стан». Яны ўключаюць у свой склад фразеасемантычныя мікрапалі, якія маюць разгалінаваную семантычную структуру і распадаюцца на фразеасемантычныя групы.
Description
Keywords
издания БГПУ, фразеалагізм, фразеасемантычнае поле, фразеасемантычная група, інтэгральная сема, дыферэнцыйная сема